Беларусь - мая Радзіма

Рэспубліка Беларусь (Беларусь)  На Захадзе з ёй мяжуе Польшча, на паўночным захадзе - Літва, на поўначы - Латвія, на паўночным усходзе і ўсходзе - Расія, на поўдні - Украіна. Беларусь складаецца з шасці абласцей: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Сталіца Беларусі - горад Мінск, які з'яўляецца найбуйнейшым палітычным, эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам рэспублікі. Насельніцтва Мінска - 1 мільён 729 тысяч чалавек.

Тэрыторыя Беларусі складае 207,6 тыс. кв. км. Працягласць з захаду на ўсход - 650 км, з поўначы на поўдзень - 560 км. Паводле памеру тэрыторыі Беларусь большая, чым, напрыклад, Бельгія, Партугалія, Нідэрланды, Чэхія, Грэцыя, Аўстрыя.

Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2000 года склала 10 мільёнаў 18 тысяч чалавек. Гэта ў 2 разы больш, чым, напрыклад, у Фінляндыі ці Даніі.

На тэрыторыі Беларусі жывуць прадстаўнікі больш чым 100 нацыянальнасцяў. Большасць насельніцтва - прадстаўнікі карэннай беларускай нацыі, яны складаюць больш за ? ўсяго насельніцтва. Акрамя беларусаў, у рэспубліцы жыве значная колькасць рускіх, палякаў, украінцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

Клімат Беларусі - умерана-кантынентальны, з мяккай і вільготнай зімой, цёплым летам, сырой восенню. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -4°С да -8°С, ліпеня ад +17°С да +19°С. Кліматычныя ўмовы спрыяльныя для вырошчвання асноўных зерневых культур, гародніны, пладовых дрэваў і кустоў і асабліва для культывацыі бульбы і льну.

Рэльеф Беларусі пераважна раўнінна-пагоркавы. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора - 160 м. 45% тэрыторыі займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, 36% - лясы. У Беларусі больш за 20 тысяч рэчак і ручаёў і прыблізна 11 тысяч азёраў. Самае вялікае возера - Нарач (прыблізна 80 кв. км.)

Раслінны свет.
Прыроднае расліннае покрыва Беларусі займае прыблізна 70% тэрыторыі рэспублікі. Колькасць відаў раслін сягае 12-ці тысяч. У лясах Беларусі растуць у асноўным каштоўныя пароды дрэў: сасна, елка, дуб, бяроза, асіна, вольха. Больш за 200 відаў раслін ахоўваецца дзяржавай.

                                                                                       

                          Архітэктура Беларусі                        Сталіца ў начы                      Прырода Беларусі

Відэа шукай тут